Манаграфія. — Мазыр: Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (МДПУ) імя І.П. Шамякіна, 2013. — 268 с.
У манаграфіі комплексна прааналізавана роля онімаў і метафар у cтварэнні мастацкіх тэкстаў. Вызначаюцца іх функцыі як выразных вобразна-выяўленчых, стылёваўтваральных, тэкстаўтваральных і дыскурсіўных сродкаў мастацкай творчасці.
Прызначаецца для студэнтаў ВНУ, навуковых супрацоўнікаў, аспірантаў, магістрантаў, выкладчыкаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца праблемамі мовы і літаратуры.