Манаграфія. — Баранавічы: БарДУ, 2012. — 517 с.
У дадзенай манаграфіі на матэрыяле беларускай прозы першай трэці XX стагоддзя асэнсоўваецца мастацкая канцэпцыя асобы як сістэма эстэтыка—філасофскіх поглядаў на чалавека; прэзентуецца панарама створаных у гэты перыяд літаратурных характараў і тыпаў. Адметнасць мастацкага паказу чалавека беларускімі аўтарамі выяўляецца праз уключэнне іх твораў у міжлітаратурны і міждысцыплінарны кантэкст. У манаграфіі ўтрымліваюцца некаторыя новыя падыходы да інтэрпрэтацыі мастацкіх з’яў, народжаных у«эпоху рубяжа».
Выданне разлічана на шырокае кола зацікаўленых асоб, у першую чаргу выкладчыкаў і студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, можа быць выкарыстана ў якасці вучэбнага дапаможніка па ўводзінах у літаратуразнаўства, гісторыі і тэорыі літаратуры.
Праблема асобы і тыпалогіі мастацкіх характараў у беларускай прозе першай трэці XX стагоддзя.
Тыпы характараў, іх мастацкае ўвасабленне ў беларускай прозе першай трэці XX стагоддзя.
Сацыяльна—этычная канцэпцыя асобы і мастацкая персаналогія ў беларускай прозе 20—30—х гадоў XX стагоддзя.